Мы гаворым удвух пры агні ў цішыне

Мы гаворым удвух пры агні ў цішыне.

Рупна фарбай пісанку малюеш ты мне.

 

Як маркотны твае маладыя гады!

Ты не знаеш сама, сколькі мела нуды.

 

Што яна парабіла, ліхая, з табой,

Што зрабіла з душою тваёй маладой.

 

Бач, які у пісанкі пануры калёр, —

I пануры калёр, i няяркі вузор.

 

Ці то мнішка старая зрабіла яе?

Пашкадуй ты гады маладыя свае.

 

Маладое жыццё праляціць, прабяжыць, —

He забудзься вясёлых калёраў зажыць.