Непагодны вечар. Сумна, дружа, мусі?

Непагодны вечар. Сумна, дружа, мусі?

Каб разважыць смутак, ціха запяваю: —

Ой, ляцелі гусі ды з-пад Белай Русі,

Скалацілі воду ціхага Дунаю.

 

Ёсць любоў на свеце, здрада i расстанне;

Шмат яшчэ чаго нам прыйдзецца зазнаці...

Ўсё мацней пяю я аб чыімсь каханні,

I тугі у спеве болей не схаваці.