Прыйдзецца, бачу, пазайздрыць бяздольнаму Марку

Прыйдзецца, бачу, пазайздрыць бяздольнаму Марку.

Моладасць плыне, a следу няма ніякога.

Эт, i чаму ж нагадала суворую Парку

Нітку мне прасці гатунку такога благога.

 

Ціха гудзіць i пяе у яе верацёнца,

Цягнецца, цягнецца, доўгая, шэрая нітка;

Цягнуцца шэрыя дні без прасвету, без сонца,

I не пабачыш, здаецца, ні шчасця, ні ўжытку.

 

Хоць бы ты чорную, толькі б не шэрую прала,

Гора жадаў бы, ды толькі каб поўную чарку;

Але i гора такога пазнаў я замала.

Прыйдзецца, бачу, пазайздрыць бяздольнаму Марку.