Сцюжа, мрок...

Сцюжа, мрок... Я ізноў хвараваты.

У сэрцы — думак дакучных цяжар.

Заварыць бы гарачай гарбаты,

Разагрэць бы хутчэй самавар.

 

Запяе ён i тонка, i ціха,

Зазіяе на спод аганьком, —

I развеецца цёмнае ліха

Над маім абагрэтым кутком.