3 цыкла "Лясун "

Прывольная, цёмная пушча:

Вялізныя ліпы, дубы,

Асіннікі, ельніка гушча,

Між хвоі апаўшай - грыбы.

Усё дзіка, пустынна імшыцца,

Агністая спека стаіць.

На моху між спелай брусніцы

Лясун адзінокі ляжыць.

Каравая моршчыцца скура,

Аброс цёмным мохам, як пень,

Трасе галавою панура,

Бакі выгрывае ўвесь дзень.

Гляджу на яго я уныла, -

На сэрцы і жаль, і жуда:

Усё знікла - і ўдаласць, і сіла!

Прапала, як дым, як вада!

 

Посмотри здесь. Там много других стихов.