Выйшаў з хаты

Выйшаў з хаты. Ціха спіць надворак.

Наплывае радасць, з ёю — сум.

He злічыць у небе ясных зорак,

He злічыць у сэрцы светлых дум.

 

Шмат зазнаў я горычы з нудою,

Што шчаміла, мучыла, пякла...

Ўсё ужо прайшло, сплыло вадою, —

Моладасць не знікла, не прайшла!