СКІРПУСЯ

Ой, пайшла сабе Скірпуся на кірмаш,

Паглядзець, ці селязенькаў нямаш, —

Mo варона, мо сава.

Mo Скірпусенька ўдава.

Прадала яна каня,

Ўтаргавала селязня,

Селязенька чубаценькага,

Маладога, зухаваценькага.

Пакупіўшы селязня,

Мела клопату штодня;

Селязенька умываецца,

Сам на вулку узіраецца;

Узіраецца на вулічку,

Ці не ўбачыць тую вутачку.

Селязенька — Івашачка,

Ён цалуецца з Наташачкай.