Як прыйшла я на ток малаціць

Як прыйшла я на ток малаціць –

Ў задуменні застаялася

Ды знянацку рассмяялася.

Нават сорам на хатніх зірнуць:

Ці не ўцямілі, хвароба на іх,

Ад чаго мой тварык смяецца,

Ад чаго маё сэрцайка б'ецца.