На Лявонавай кашулі вышыты галубкі

Ha Лявонавай кашулі вышыты галубкі;

Я за тое вышывала, што цалуе губкі.

 

Ha Сямёнавай кашулі вышыты лісточкі;

Я за тое вышывала, што цалуе вочкі.

 

Ha Сапронавай кашулі вышыты падкоўкі;

Я за тое вышывала, што цалуе броўкі.