У Максіма на кашулі вышыты галубкі

У Максіма на кашулі вышыты галубкі;

Я за тое вышывала, што цалуе губкі.

 

У Максіма на кашулі вышыты лісточкі;

Я за тое вышывала, што цалуе вочкі.

 

У Максіма на кашулі вышыты падкоўкі;

Я за тое вышывала, што цалуе броўкі.