Зірнуў, як між валос

Зірнуў, як між валос, між хмар калматых, цёмных

Чырвоны маладзік

I ўраз згадаў мне рад уздыхаў прыглушоных,

I мук любоўных крык,

I цела гібкага шалёнасць, ізвіванне,

I п'яны, душны пах...

Ў грудзях сціскаецца гарачае дыханне,

Кроў хваляй б'е ў нагах.