У мясцечку Церасцечку не званы гудзяць

У мясцечку Церасцечку не званы гудзяць,

He званы гудзяць — навіну чуваць,

Што знайшлі сёння Янку-стральца

У зялёненькім ельнічку,

Каля белага каменю,

Ha цёмным імху, між брусніцаю.

Галава яго прабітая,

Ўся крывёю залітая.

Гэй, сасонка над ім шуміць,

Прамаўляе, выгаварывае:

«He ўдаваўся бы ты, Яне, за куніцамі,

Яшчэ болей — за тымі маладзіцамі».