ВАРОНА I ЧЫЖ Байка

Прыгода гэтая не так даўно была.

К чыжу (а сілы ён, як ведама, не мае)

Варона прыступае:

«Скажы, ці я падобна да арла?»

I бачыць чыж — з варонаю не жарты,

A ўласны хахалок чаго-небудзь ды варты.

«Зусім арол», — адказывае чыж

Вароне клятай з клёна.

«Ну, то ж бо то! Глядзі ж!» -

3 ласкаваю гразьбой пракаркала варона

I паляцела стуль далей.

Ўсё тое бачачы, здзівіўся верабей:

«Браток! Ці жа вачэй не маеш -

Арлом варону называеш?»

Засараміўшыся, чыж так пачаў казаць:

«Як гэтым не зрабіў благога.

Дай бог арла варонай не назваць;

Варону жа арлом — нічога».