Як Базыль у паходзе канаў

Як Базыль у паходзе канаў,

Ўсё старонку сваю спамінаў.

- Вы прашчайце, прашчайце, шнуры,

Вы прашчайце, негараныя!

Мне вас болі ужо не гараць,

Буйным збожжам на зары не засяваць.

- He пабачу я цябе, цёмны луг,

Поле чыстае, раздольнае!

Мне па вас ужо ніколі не хадзіць,

Мне зялёнай травы не касіць.

- Расстаюся я з табой, шчыры бор,

Пушча цёмная, драмучая!

Мне твой шум ужо болі не чуваць,

Мне высокіх сасон не рубаць.

- Ах, прашчай ты, сямейка мая,

Вы прашчайце, таварышы!

Ўжо не прыйдзецца да сэрца прытуліць,

Пасядзець, пажартаваць, пагаманіць.

- Гэй, чалом табе, чалом, Беларусь,

Ўся староначка бяздольная!

He забыў твой сын сваей маці,

За цябе у зямлі яму ляжаці.

Як Базыль у паходзе канаў,

Ўсё старонку сваю спамінаў.