Сярод вуліцы у нас карагод

Сярод вуліцы у нас карагод,

Ды не йду я у таночку гуляць.

Як той мак на градзе, красаваць,

Праз красу сваю таварышак злаваць.

Здрадзіць тварык белы бедную мяне:

Толькі міленькае імя назавуць —

Белы тварык разгараецца,

A дзяўчаты усміхаюцца.