Ой, лясы-бары ды лугі-разлогі!

Ой, лясы-бары ды лугі-разлогі!

Цераз вас ідуць пуцінкі-дарогі.

Калі хлопца я шчыра любіла, —

Да яго сцяжынку пралажыла.

Йшла сцяжынка — дайшла да расстання:

Тут i скончылася нашае каханне.

Я вазьму — i зноў па ёй пахаджу,

Я ізноў на сцяжынку пагляджу.

A на ёй ўжо трава-мурава;

Ўсцяж крушыннік разрастаецца,

Над дарогай галлём навісаецца:

Hi праходу, ні праезду ня.ма.

3-пад крушынніку крынічка цячэ,

I гняздзечка зыбаецца ў ім.

Ад таго i зыбаецца,

Што там птушка-пяюшка заліваецца:

«Ты не будзеш, крынічанька,

Ад разводдзя свайго ўвясну паўней;

I палюбіш, дзяўчынанька,

Ды не так, як любіла ты даўней!»