МЯЖЫ

Кінь вокам на увесь абшар зямлі:

Вось хату шчыльна абышлі

Парканы з гострымі цвікамі,

Пасыпаныя бітым шклом,

Глядзі — ў прасторах за сялом

Мяжамі

Падзелены на нівах каласы,

Ідуць канаўкі праз лясы,

I стопудовыя гранічныя каменні

Сярод лугоў бяскрайных заляглі.

Шнуры штыкоў па ўсёй зямлі

Гараць, як дзікае хаценне,

Ha гасударстваў рубяжы.

Глядзі: паўсюль мяжы.

 

Нязмерны вольныя прасторы

Святой зямлі, — a чалавек

Мяжы, ірвы, тыны рабіў за векам век,

Хаваўся ў іх, як ліс у норы,

I жыў пужліва сам — адзін,

Дрыжачы, як лісцё асін,

Зласлівы, бессардэчны, хцівы,

Такі здрадлівы,

Для ўсіх чужы, зусім чужы.

Вакол яго — платы, мяжы.

Пабач, што робіцца за гэтымі платамі!

Ў надмернай працы гіне тут

Галодны i абдзёрты люд,

Каторы моцнымі рукамі

Стварыў усе багатствы на зямлі:

Правёў ён скібы на раллі,

Ен рэйкі пралажыў чыгунак,

Заводаў коміны падняў у выш нябёс,

A сам даўно сляпы ад слёз

I ўжо забыўся аб ратунак.

Глядзі: па ўсёй зямлі святой

Шырокай хваляй залатой

Без краю блішча збожжа мора,

Цвітуць лугі, шумяць лясы...

Так многа ёсць паўсюль багацтва i красы,

A людзі нішчацца у голадзе, у зморы

Ад беднаты, ад цемнаты.

Бо скрозь — мяжы, бо скрозь — платы.

 

Имя американского писателя Марка Твена широко известно в России. Его произведения «Письма с Земли» и «Дневник Адама», изобличающие религиозное ханжество и лицемерие, выходили в Политиздате.