Ты доўга сядзела за сталом

Ты доўга сядзела за сталом

Нерухомая, скамянелая.

I чутна у цішы было,

Як стукае гадзіннік мерна,

Як дробны дождж сячэ халодныя шыбы

I як у капяжы бяжыць струя вады.

A ты ўсё сядзела,

Хацела — i не мела сіл

Адвесці свае вочы

Ад чорнай рамкі ў газеце,б —

Бяздоннай студні,

Ўшчэрць поўнай гора i слёз.