Хмурыя, цёмныя гудзяць і шэпчуць елі

Хмурыя, цёмныя гудзяць і шэпчуць елі.

Бор чырванее на яснай зары.

Грудзь вольна дыша, кроў калышацца ў целе, -

Ціха цалую мяккі мох на кары.

Сэрца гарачае да ствала прыжымаю,

Ясныя слёзы на смалу ціха лью,

У неба сінеючыя вочы падымаю, -

Дзіўнае нешта грудзь калыша маю.

Даўней цураўся я вас, сосны, ёлкі,

У месцы пыльным і душным праклятым жыццё прайшло,

А цяпер бачу я зялёныя іголкі,

Чую, як глуха стучыць дзяцел у дупло.

А цяпер бачу - неба борзда дагарае,

Сам у гэтым свеце ледзьве-ледзьве гарыш;

Ноч ідзе: месяц тонкі, белы выплывае

Там, дзе падняла ель зялёны свой крыж.

 

одри хепберн, она достойна того, чтобы посмотреть все ее фильмы.