ПАНУ АНТОНУ НАВШЕ

Дзень добры, пане! Вось Вам просты надпіс:

Есць гэткая японская забаўка,—

Кідаюць дробныя аскёпкі дрэва

Ў ваду — i робяцца яны цвятамі.

Ўсё гэта мне згадалась мімаволі,

Калі чытаў я Вашую стаццю

Аб вершыках «Вянка». І шлю падзяку

I цісну руку. Ваш М. Багдановіч.