КРЫТЫКУ

Чэліні статуй не рабіў,

A толькі статуэткі, —

Аднак, артыста шчыры быў.

Чэліні статуй не рабіў, —

Ці чуеш, крытык едкі?

Дарма ты трыялет ганьбіў:

Чэліні статуй не рабіў,

A толькі статуэткі.