УСПАМIН

«Дзень гэты,— так пісаў Катул, —

Я белым каменем адзначу».

Дасюль я рад, калі пабачу

Алею, дзе пад ліпаў гул

Мне парасонкам на пяску

Штось ручкі мілыя пісалі,

Што — не скажу. Вы адгадалі,

І словы ўжо на языку.