Чытаю я журнал сучасны

Чытаю я журнал сучасны:

Кіпіць у ім прагрэсу ход!

Ён у пісьменнасці прэкраснай

Назад уйшоў на сотню год...

П-ч сантыменталізмам

Там нас уздумаў частаваць,

А пан К-а рамантызмам

Сімвалістычным дзіваваць.

Прывет ім! Хай налягуць двое,

I мо звярнецца зноў пара,

Калі чыталі "Громобоя",

"Пастушки грусть" et cetera*.