Белым кветам адзета каліна

Белым кветам адзета каліна

Ды бялей ад каліны Марына

-   А чаго ты, як месяц, красна?

-   Я не ведаю, - кажа яна.

Раз вярнулася позна Марына;

У касе яе кветка каліны.

-   А чаго ты, як месяц, ясна?

-   Я не ведаю, - кажа яна.

Ды не век расцвітае каліна,

Не ўплятае ўжо кветак Марына.

-   А чаго ты, як месяц, сумна?

-   Я не ведаю, - кажа яна.

А калі абляцела каліна, -

Атруцілася зеллем Марына,

I, як месяц далёкі, блядна

У дамавіне ляжала яна.