3 цыкла "Эрас"

Ў космах схаваліся кветы чырвоныя,

Кветы чырвоныя,

Неапылёныя.

Хцівасць жадання іх томіць таёмная,

Томіць таёмная,

Сіла няскромная.

Але дарэмна ў іх сокі б'юць шпаркія,

Сокі б'юць шпаркія, Свежыя, яркія.

Звянуць яны, тыя кветы чырвоныя,

Кветы чырвоныя

Неапылёнымі.