КАСЦЕЛ СВ. АННЫ Ў ВІЛЬНІ

Каб залячыць у сэрцы раны,

Забыць пра долі цяжкі глум,

Прыйдзіце да касцёла Анны,

Там знікнуць сцені цяжкіх дум.

Як легка да тары, як красна

Узносіць вежы ён свае!

Iх зарыс стройны ў небе ясна

Ізломам дзіўным устае.

А вастрыя іх так высока,

Так тонка ў вышу неба тнуць:

Што міг - і ўжо, здаецца воку,

Яны ў паветры паплывуць.

Як быццам з грубаю зямлёю

Расстаўся стройны, лёгкі гмах

Івось, чаруючы красою,

Уступае на блакітны шлях.

Глядзіш, - і ціхнуць сэрца раны,

I забывает долі глум.

Прыйдзіце да касцёла Анны,

Там знікне горач цяжкіх дум.