Не бядуй, што хмары

Не бядуй, што хмары

Сонца свет схавалі,

Нарадзіцца мусіць

Бура з гэтых хмар.

Праўда, ўсё прыціхла...

Бор замоўк і хвалі,

Але будзе бура,

Тым мацней удар!