ПЕРШАЯ ЛЮБОЎ

Ўжо позна. Мрок вясенняй ночы

На вузкіх вуліцах ляжыць.

А мне - вясёла. Блішчаць вочы,

I кроў ад шчасця аж кіпіць.

Іду я радасна, харошы,

Знікае з сэрца пустата...

А пад рызінавай калошай

Ціхутка хлюпае слата.