ХАЎТУРЫ

I вакруг агаляліся голавы,

I паспешна хрысціліся людзі;

Сэрца ныла, таміліся грудзі,

Думкі ціснулі, быццам як волава.

Чорны крэп, спеў царкоўны, пах ладана,

Труп, ляжачы ў труне нерухома, -

Так таінственна ўсё, так знаёма,

Усё так проста і так неразгадана.