Разгарайся хутчэй, мой агонь, між імглы

Разгарайся хутчэй, мой агонь, між імглы, -

Хай цябе шум вятроў не пужае;

Пагашаюць яНы аганёчак малы,

А вялікі - крапчэй раздуваюць.

Разгарайся хутчэй, зіхаці, аганёк, -

Каб, калі і замер ты без долі,

Усіх спужаў бы страшны абступіўшы іх мрок,

Хай агнёў не гасілі б ніколі.

Белым снегам укрылася вуліца,

А на ім, паміж конскага гноя,

Мерзне цёмна-зялёная хвоя,

I пушысты сняжок да ёй туліцца.

Тут вязлі ў катафалку нябожчыка;

Выступалі друзья ў задуменні;

Крыж няслі, йшоў у рызах свяшчэннік,

I цягнуліся ззаду ізвозчыкі.