РАМАНС

Не знайсці мне спакою ні цёмнаю ноччу, ні днём,

Бо любоў мяне мучыць і паліць пякельным агнём.

Але ведама: каб, апаліўшыся, боль заглушыць, -

Трэба толькі да раны халоднай зямлі прылажыць.

Пэўна, прыйдзецца мне пахавацца ў сырую зямлю,

Каб уцішыць мучэнні і тую забыць, што люблю.