Ціхія мае ўсе песні, цёмныя, як вугаль чорны

Ціхія мае ўсе песні, цёмныя, як вугаль чорны,

Але ўсё ж яны засвецяць, калі я ў агні мучэння

Іх разжару, распалю;

А як згасне ён, - дык бліснуць, быццам дыяментаў зёрны,

Бо абернуцца, застыўшы, ў драгацэнныя каменні

Ў час, як я лягу ў зямлю.