Прычасціўся целу мацеры

Прычасціўся целу мацеры,

Малаком яе грудзей

I заснуў, заснуў пад пацеры

<Між прыціхнуўшых> людзей.

 

Толькі ўсё за сценкай блізкаю

<Тне> гадзіннік: та-та-та...

Толькі песня над калыскаю:

«Вышла кошка за ката».