Шчасцем яна аж да краю

Шчасцем яна аж да краю,

Стаўшы вагітнай, паўна.

Бедная! Хутка зазнае

Мукі кахання яна...

 

Шчыра мяне ты любіла,

Шчыра цябе я кахаў,

Але давёў да магілы,

Сам на мучэнні аддаў.