Ліецца па бары шырокі, поўны шум

Ліецца па бары шырокі, поўны шум.

Гудзіць паміж галля старых сасон сувора,

I ціхне на душы змаганне хворых дум

Пад гук спакойны, роўны бора.

 

Там, пэўна, ціха калыхае лесунка,

Спяваючы над ім, старая лесуніха.

Пад спеў суворы вольна ўзросшага сынка

<Абміне> дум разбітых ліха!

 

Ён ўсё ў бары мага паняць і перажыць.

I кожны трэск, і стон, і звонкі птушы сокат;

Душы яго знаёмым, родным мусе быць

I гук грымот і траўкі шопат.

Няхай яго дні ў даль бязмежную сплывуць, —

He спудзіць смерць таго, хто жыў так <цэльна>, вольна!

.........................................

Ў душы <ўспляснуў> агонь! Яго заліла муць...

I сэрцу беднаму так больна!