Сягоння ноччу я ў царстве казкі

Сягоння ноччу я ў царстве казкі:

Звычайны свет растануў, знік,

У сінім небе з-пад палумаскі

Глядзіць прыгожа маладзік.

 

Вось ён схаваўся у вуалецце –

Празрыстай хмаркі серабры, —

Бо налякаўся канфецці

Шматфарбных зорак угары.

 

<Там снегавою хтось сыпле пудрай>,

Каб цешыць свой вясёлы шал.

А я у песні нс надта мудрай

<Апеў нябёс> каранавал.