Вось і ноч. Нада мной заліліся слязамі нябёсы

Вось і ноч. Нада мной заліліся слязамі нябёсы,

Смагла цягне расу ўся сухая і пыльная глеба;

Раскрываюцца краскі начныя, як выпадуць росы,

Раскрываецца сэрца мае пад слязінкамі неба.

I не высказаць мне, як у час той яно пацяплела,

Як даверчыва, шчыра гарачыя словы шаптала;

Але сіняе неба, пачуўшы іх, змрочна цямнела,

I сляза пакацілася ў хмарах і ў цемень упала.