Аня, Анечка

Аня, Анечка,

Мая ёлачка зялёная!

Ці віхуры цябе падламалі,

Ці грымоты ўразілі?

Ты ляжыш і не кранешся, —

Вочкі ясныя закрыліся,

Вусны бледныя стуліліся.

Але што ж мы, мае людзейкі,

Засмуціліся?

Ўжо табе не баліць,

Ўжо табе давялося спачыць.