Йстужку сінюю ўплятаю

Йстужку сінюю ўплятаю

У цябе, мая каса!

У таго, каго кахаю,

Сіні колер паяса.

Можа мілы здагадаецца,

Што ён сэрцу спадабаецца.

 

     -----    

 

Йстужку сінюю ўплятаю,

Як у мілага паяс.

Мо аб тым, што я кахаю,

Зразумее мілы ўраз.

 

     -----    

 

Запляла б я йстужку сінюю,

Як у мілага паяс,

Ды баюся, <што паведаюць>

<Людзі розныя> аб нас.

Таварышкі здагадаюцца,

Для каго яна ўплятаецца.