Ой, скацілася зорачка

Ой, скацілася зорачка, скацілася,

Ты ушла ад нас — і не праецілася,

He прасцілася, не развіталася,

I куды ушла — не сказалася.

Я ж цябе лячыла, даглядала,

<На снег нагаворны клала>,

Праз хамут прадзявала,

Ліпавым цветам паіла.

Чаму ж ты мне гэтак зрабіла?..