Ой, грымі, грымі, труба, ўранку рана

Ой, грымі, грымі, труба, ўранку рана,

     У паход каб збірацца.

Сабіраліся таварышы Яна, —

     А яму не падацца.

Сабіраліся таварышы Яна -

     У полі яму капаюць.

У той яме пры дарозе

     Хлопца пахаваюць.

<Ой, не плач, не плач, жонка, з дзеткамі малымі>,

     He плач, не нудзіся, —

Ды за Янку-небарачка

     Богу памаліся.

Ён знайшоў другую жонку,

     Чужую старонку, —

Ў чыстым полі з ёй пабраўся,

     Куляй заручаўся.