3 цыкла "Лясун’

 

Вас днём нараджэння газеты віншую!

Гарачы прывет вам ад сэрца ўсяго!

Народ ужо к шчасцю за вамі прастуе,

Вядзіце ж і далей яго.

I што б ні нясло вам жыццё, гэтым рухам

Жывіце, ідзіце будзіць вы народ

I шчыра працуйце ўсім целам і духам,

Што ж будзе, - пабачым праз год!

"Я спакойна драмлю пад гарой між кустоў.

Лес прыціхнуў, - ні шуму, ні сокату.

Але чую ў цішы нада мной звон падкоў,

Чую гул мяккі конскага топату.

Ці не гукнуць, каб рэха па лесе пайшло,

Каб з касцямі, ў кавалкі разбітымі,

Нехта біўся ў крыві, каб мне можна было

Усю ноч рагатаць пад ракітамі?!"