Ці ведаеце Вы, цёмнавокая пані

Ho знаю: не пройдет бесследно

Все, что так страстно я любил,

Весь трепет этой жнзнн бедной,

Весь этот непонятный пыл.

А. Блок

Ці ведаеце Вы, цёмнавокая пані,

Што бываюць не толькі цёмныя вочы,

Але і цёмныя зоры,

<Што калі-нікалі схапляюцца> ясным светам.

 

У гэты міг

Яны, быць можа, не менш прэкрасны

Ад Вашых <высечаных> з цёмнага каменю вачэй,

<У каторых раптоўна засвячаецца> аганёк.

 

He паляціць на яго мая душа,

He апаліць свае кволыя скрыдэльцы.

Шмат ёсць на свеце <розных> агнёў,

I кожным з іх <заварожаны> я — Ваш пясняр.