Муар Двума колерамі

Муар

Двума колерамі

Пераліваецца.

I бачна ўсім,

Дзе пачынаецца і дзе канчаецца каторы;

А ўсё ж такі мяжу між імі

Чэртою цвёрдай

He правесці.

У сэрцы — боль:

Ніколі

3 душою Вашай так не сальецца

Мая душа.

Канец.