Мая гаспадыня

Мая гаспадыня,

Тацяна Р-на!

У адным музеі я бачыў

Над японскаю вазаю надпіс:

«Просяць рукамі не датыркацца».

Toe ж скажу і аб каханні,

Бо гэта — задушэўная справа,

А чалавецкай душы таксама

Няхораша мацаць рукамі.

Далікатныя людзі самі ведаюць гэта,

А недалікатным аб гэтым напамінаюць.