ЛІСТ У РЭДАКЦЫЮ "НАШАЙ НІВЫ"

Вас днём нараджэння газеты віншую!

Гарачы прывет вам ад сэрца ўсяго!

Народ ужо к шчасцю за вамі прастуе,

Вядзіце ж і далей яго.

I што б ні нясло вам жыццё, гэтым рухам

Жывіце, ідзіце будзіць вы народ

I шчыра працуйце ўсім целам і духам,

Што ж будзе, - пабачым праз год!