Бывае, вада перапоўніць

Бывае, вада перапоўніць

Ставок і праз бераг памкнецца;

Калі ж з яго <выбяжыць> лішак,

<Дык> далей вада не бяжыць.

 

Бывае і так, што руйнуе

Плаціну вада; ў гэту пору

Струяцца апошнія хвалі

I сохне няшчасны ставок.

3 паэтамі так жа бывае:

 

Адзін дае людзям ізлішкі,

Другі <ўсё, што мае>. Я гэткі:

Пяю я з надтрэснутым сэрцам,

Апошні свой скарб аддаю.

 

1911