Залілось, слязьмі быццам, зоркамі Неба

Залілось, слязьмі быццам, зоркамі

Неба <сіняе>, безбярэжнае

Над лагчынкамі, над узгоркамі,

Над табой, маё поле снежнае.

 

Без канца кругом шыр халодная...

Шмат я йшоў па ёй, істаміўшыся;

Але вось пачуў сэрца роднае,

Ўраз пачуў, душой з небам зліўшыся.

 

Грудзі ўпалыя распраміліся, —

Ты не страшна мне, поле чыстае!

Нада мной сляза пакацілася

Ўніз, гарачая і агністая!

 

1910