ДОБРА Ў НЕБА ДАЛЁКАЕ ГЛЯНУЦЬ (Другая аўтарская рэдакцыя верша "Падымі угару сваё вока ")

(Другая аўтарская рэдакцыя верша

«Падымі угару сваё вока...»)

 

Добра ў неба далёкае глянуць,

Я любуюся ім, як дзіця

А ў душы і сціхаюць і тануць

Ўсе трывогі зямнога жыцця.

 

Ёй не трэба ні шчасця, ні ласкі,

У ёй няма ні нуды, ні клапот.

Ты — царэвіч цудоўнае казкі,

Гэта хмара — дыван-самалёт.

 

На сайте вы можете ознакомиться с лучшими романами из жанра ужасов.