Падымі угару сваё вока

Падымі угару сваё вока,

I ты будзеш ізноў, як дзіця,

I адыйдуць-адлынуць далёка

Ад душы ўсе трывогі жыцця.

 

Ёй не трэба ні шчасця, ні ласкі,

Ў ёй няма ні нуды, ні клапот.

Ты — царэвіч цудоўнае казкі,

Гэта хмара — дыван-самалёт!

 

Запрашаем Вас на сайт charnobyl.ru - вершы пра Чарнобыль